Каля будынка КДБ прайшла акцыя памяці расстралянай інтэлігенцыі

Каля будынка КДБ прайшла акцыя памяці расстралянай інтэлігенцыі

Увечары 29 кастрычніка каля будынка КДБ у Мінску прайшла акцыя "Ланцуг памяці". Яна прысвечаная памяці беларускай інтэлігенцыі, расстралянай у сталінскія часы. У прыватнасці, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў турме КДБ — "амерыканцы" расстралялі каля сотні літаратараў і дзеячаў беларускай культуры.

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч прапанаваў прыйсці да КДБ са свечкамі і памянуць ахвяраў рэпрэсій.

У акцыі прымае ўдзел каля ста чалавек. Прыйшлі Мікалай Статкевіч з жонкай, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька і Павел Вінаградаў. Людзі паляць свечкі і ставяць іх на прыступкі КДБ. Частка людзей выстраілася ўздоўж праспекта Незалежнасці. Прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі, але акцыі яны не перашкаджаюць.

Супрацоўнікі міліцыі перапісалі дадзеныя арганізатараў. Статкевіч падзякаваў кожнаму, хто прыйшоў на акцыю і заклікаў ставіць свечкі на прыступкі КДБ. Людзі паставілі свечкі, але пакуль не разыходзяцца.

Большасць людзей разышлася. Яны пакінулі свечкі на прыступках КДБ. Акцыю можна лічыць завершанай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі