Каля брэсцкага музея чыгуначнай тэхнікі з “Нагана” застрэліўся мужчына

З рэвальвера сістэмы “Наган” застрэліўся каля брэсцкага музея чыгуначнай тэхнікі мужчына. З пачатку студзеня яго шукалі па падазрэнні ў забойстве сваёй маці. Побач з ім ляжаў застрэлены сабака. Нагадаем, труп жанчыны знайшлі ва ўласнай кватэры ў Брэсце з кулявой ранай галавы. Пасля гэтага зніклі сын забітай і сабака – такса. Усе спробы адшукаць мужчыну былі безпаспяховымі.

Цяпер праваахоўныя органы адпрацоўваюць некалькі версіяў трагічнага здарэння каля музею, але найбольш верагодная – самазабойства.

Аляксей Мурланаў
, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі