Каля 300 тысяч беларусаў працуюць за межамі краіны

У сваіх ацэнках міліцэйскі чыноўнік спаслаўся на меркаванне кампетэнтных органаў Расіі, перадае БЕЛТА. Адпаведныя органы ў Беларусі кажуць пра 100 тысяч грамадзян, якія на працягу года працавалі на тэрыторыі Расіі. Пры гэтым Бягун адзначыў, што ні беларускія, ні расійскія органы не вядуць дакладнага статыстычнага ўліку, таму іх паказчыкі і адрозніваюцца.



У сваю чаргу начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун растлумачыў, што згодна з законам грамадзяне Беларусі, якія працуюць легальна як працоўныя мігранты, беспрацоўнымі не лічацца. Па яго словах, працоўнай занятасцю лічыцца любая працоўная дзейнасць, якая прыносіць легальны прыбытак.



Ён таксама дадаў, што ў Беларусі налічваецца 65 тысяч вакансій, з якіх 80% — працоўныя спецыяльнасці. Самыя запатрабаваныя будаўнічыя спецыяльнасці. Ёсць таксама дэфіцыт лекараў, фельчараў, інжынераў.



Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі