Каля 100 тысяч беларусаў атрымалі "карты паляка"

Каля 100 тысяч беларусаў атрымалі "карты паляка"

"Карту паляка" атрымалі каля 100 тысяч беларусаў. Пра гэта ў інтэрв'ю Радыё "Свабода" паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік. "Карта паляка" — дакумент, які дае пэўныя палёгкі этнічным палякам, якія з'яўляюцца грамадзянамі іншых дзяржаваў. Разам з тым, уладальнікі "карты паляка" не атрымліваюць польскага грамадзянства.

Па словах дыпламата, Польшча не агітуе за атрыманне "картаў паляка", грамадзяне самі робяць свой свабодны выбар. 

Паўлік дадаў, што масавай міграцыі з Беларусі ў Польшчу не назіраецца, але паступова павялічваецца колькасць беларусаў, якія едуць у Польшчу на кароткатэрміновую працу. Напрыклад, за першае паўгоддзе 2017-га на кароткіх або сезонных кантрактах у Польшчы працавалі каля 25 тысяч беларускіх грамадзянаў. Для параўнання: грамадзянаў Украіны на тых жа ўмовах было 800-900 тысяч. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі