Калі не з Ціханоўскай: праз каго Украіна магла б будаваць сувязі з беларусамі

Увядзенне Украінай візаў для беларусаў разбурае магчымасці для будаўніцтва альтэрнатыўнай супольнай цывілізацыі / фота Кіеўскай гарадской рады
Увядзенне Украінай візаў для беларусаў разбурае магчымасці для будаўніцтва альтэрнатыўнай супольнай цывілізацыі / фота Кіеўскай гарадской рады

Калі няма жадання размаўляць з Офісам Ціханоўскай, размаўляйце з беларускімі інтэлектуальнымі элітамі — такую параду дае ўкраінскім уладам у эфіры Еўрарадыё палітолаг Павел Усаў.

“Мы з’яўляемся, як і Украіна, культурна-цывілізацыйнай альтэрнатывай для расійскага свету. З’яўляемся самадастатковай цывілізацыяй і павінны працаваць сумесна, каб зрабіць гэты праект”, — кажа Усаў.

Усаў падкрэслівае, што не кажа пра рэжым Лукашэнкі — ён кажа менавіта пра народы, пра культурныя эліты, якія павінны быць заангажаваныя, на яго думку, у гэты цывілізацыйны праект.

“Гэта будаванне нацыянальных арыенціраў, і ў гэтым праекце мы павінны спалучыцца як дзве самадастатковыя нацыі. Але нацыі, якія маюць супольны інтарэс — стварэнне альтэрнатывы маскоўскаму праекту”, — дадае палітолаг.

Ён раіць Украіне “думаць на будучыню”. Калі ўкраінскія афіцыйныя асобы не маюць жадання сустракацца з Офісам Ціханоўскай, яны могуць працаваць з беларусамі праз культурныя эліты.

“Тыя эліты, якія заўсёды развівалі нацыянальны праект. Беларускія палітолагі, гісторыкі, навукоўцы — гэта наш скарб, які з’яўляецца ядром нацыі і можа будаваць гэты праект. Давайце размаўляць, давайце паспрабуем будаваць інтэлектуальны мост”, — лічыць Усаў.

Але ж, разглядаючы ўвядзенне візаў для беларусаў, Украіна адразае магчымасці для нашай краіны быць часткай гэтага цывілізацыйнага праекта. І даводзіць, што беларускі народ успрымаецца як частка расійскай цывілізацыі, якая не лічыцца сяброўскай і вартай размовы.

“Мы гатовы заўтра, сёння паехаць у Кіеў і размаўляць. А візавы рэжым пашырае прорву паміж нашымі народамі на ўзроўні ментальнасці, на ўзроўні ўспрыняцца рэальнасці. Гэта мяне вельмі моцна эмацыйна падарвала”, — рэзюмуе Усаў.

Полный разговор с политологом смотрите на нашем ютуб-канале

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі