Кадыраў перадумаў звальняцца

Рамзан Кадыраў / ТАСС
Кажа, што хоча заставацца на чале рэгіёну яшчэ як мінімум 12 гадоў.
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў заявіў, што не збіраецца пакуль пакідаць свой пост. Па яго словах, яго няправільна зразумелі.
У мінулую суботу Кадыраў заявіў у Telegram, што "заседзеўся "на пасадзе кіраўніка Чачні (ён узначальвае рэгіён 15 гадоў) і "заслужыў бестэрміновы" адпачынак. Аднак аказалася, што ён проста хацеў даведацца меркаванне падпісчыкаў. А наогул ён плануе заставацца на пасадзе яшчэ як мінімум 12 гадоў.
"Высветліў, што не такі я і "доўгажыхар" — ранейшы рэкорд, як высвятляецца, складае 27 гадоў. Таму скажу больш: цяпер я вырашыў пайсці на тое, каб пабіць дзеючы рэкорд", — абвясціў сёння Кадыраў.
Больш таго, па яго словах, проста так сысці ён не мае права. Бо народ даверыў яму кіраўніцтва рэгіёнам. І яго "святы абавязак" — апраўдаць гэты давер. "Магу сысці, толькі спытаўшы народ і прэзідэнта Расіі. Таму размовы аб бестэрміновым адпачынку пакінем на будучыню. Зараз жа я не вазьму нават належны штогадовы адпачынак", — заявіў Кадыраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.