Вы тут

Прызначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Фота: Fotolia

Кадравыя прызначэнні ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Генерал-маёр унутранай службы Аляксандр Худалееў стаў першым намеснікам міністра, раней ён быў проста намеснікам. Як інфармуе БЕЛТА, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 лютага. Васіль Сцепаненка, які дагэтуль займаў пасаду першага намесніка міністра, звольнены са службы ў запас па ўзросце. Іншым указам кіраўнік дзяржавы прызначыў намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях палкоўніка ўнутранай службы Анатоля Даўгалеўца.

Як вядома, нядаўна стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка “адкамандзіраваў” звольненага міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко ў МНС. Раней ён быў там намеснікам міністра на працягу чатырох гадоў, мае званне генерал-маёра ўнутранай службы. Аднак пра яго новую пасаду нічога невядома. Шамко пазбавіўся пасады міністра пасля карупцыйнай справы дырэктара мінскага Палацу спорту. Лукашэнка не мог паверыць, што міністр спорту нічога не ведаў пра карупцыю.