Кабякоў і Мядзведзеў сустрэліся ў Гродне (фота)

Кабякоў і Мядзведзеў сустрэліся ў Гродне (фота)

У Гродне 8 верасня праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. На яго прыбылі кіраўнікі ўрадаў з усіх краін, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз. Нагадаем, што ў гэтае аб'яднанне ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія. Нашу краіну прадстаўляе прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

На сённяшнім пасяджэнні плануецца абмеркаваць пытанні скаардынаванай прамысловай палітыкі ў рамках ЕАЭС, забеспячэнне макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці, фарміраванне адзінага рынку паслуг, развіццё адносін з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі