Кабякоў: Галоўная выснова — мы жывем па сродках

Кабякоў: Галоўная выснова — мы жывем па сродках

У Беларусі захоўваецца стабільнасць на валютным і фінансавым рынках. Пра гэта ў пятніцу заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Урад выступае са справаздачай аб выніках працы беларускай эканомікі ў 2017 годзе і пра задачы па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту.  

Кабякоў заявіў, што “ўсе сацыяльныя абавязацельствы выкананы пры захаванні рэжыму жорсткай эканоміі”. “Галоўная выснова — мы жывем па сродках”, — цытуе яго словы БЕЛТА.

Перад прэм’ерам выступаў Аляксандр Лукашэнка, які прызнаўся, што яшчэ не бачыў графіку росту заробкаў на 2018 год. Ён паставіў задачу да канца першага квартала бягучага года “аднавіць тысячу рублёў”. Андрэй Кабякоў заявіў, што “патрабаванне па росце заробку ў звязцы з ростам прадукцыйнасці працы застаецца нязменным”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі