Каб супакоіць п'янага хулігана, міліцыянтам давялося адкрыць агонь

Участковым інспектарам давялося страляць, каб затрымаць хулігана ў вёсцы Зажэвічы Мінскай вобласці. Праваахоўнікі прыбылі па выкліку мясцовай жыхаркі, якая паведаміла аб неадэкватных паводзінах 36-гадовага сына.
На міліцыянтаў п'яны мужчына кінуўся з нажом з крыкам "Заб'ю!", затым спрабаваў напасці на маці, а калі ўчастковыя перакрылі яму дарогу, кінуўся да службовай машыны і прабіў колы, зламаўшы пры гэтым нож.

Пасля неаднаразовых папярэджанняў, для таго, каб спыніць хулігана адзін з участковых спачатку тройчы стрэліў у паветра, а потым у нагу мужчыну. Нягледзячы на раненне, хулігану ўдалося абломкам нажа параніць міліцыянта. Пасля гэтага ён быў затрыманы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі