"Каб не было вайны" — праваслаўныя сталі часцей падаваць у храмах такія запіскі. Таксама яны пішуць пра "спыненне вайны з Украінай" і за мір. Як піша katolik.life, пра гэта расказалі ў адным з прыходаў у Беларусі.
Адбываецца гэта напярэдадні ўгодкаў пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны і ва ўмовах узрастання ваеннай рыторыкі дзяржаўных прапагандыстаў. Пра мір пастаянна моляцца і каталіцкія вернікі, адзначае выданне.