Вы тут

J:морс рэкламуюць канцэрт на Дзень закаханых па-кітайску і па-нідэрландску

Гурт J:морс размясціў у інтэрнэце рэкламу свайго мінскага канцэрта 14 лютага на дзесяці мовах краін, грамадзяне якіх з 12 лютага могуць прыехаць у Беларусь без віз: ад еўрапейскіх моваў да кітайскай ды арабскай.

"Бязвізавы рэжым ― адна з найлепшых навін за апошні час. Я маю шэраг знаёмых з Еўропы, якія даўно хацелі прыехаць на наш канцэрт, але з улікам віз гэта каштавала б, як на ажыўшага Луі Армстранга", ― кажа лідар гурта Уладзімір Пугач.

14 лютага гурт J:морс прадставіць у Prime Hall праграму "Блізка" ― самыя цёплыя і рамантычныя песні.