Італьянская "Рома" стала першай пераможцай Лігі канферэнцый
![Італьянская "Рома" стала першай пераможцай Лігі канферэнцый](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/roma-2609.jpg.webp?itok=qCyleEsJ)
Італьянскі футбольны клуб "Рома" ў фінале Лігі канферэнцый выйграў у "Феенорда" з Нідэрландаў — 1:0.
Фінал новага турніру УЕФА прайшоў у Тыране.
Цяпер на рахунку Жазэ Маўрынью, які трэніруе рымскую каманду, лічацца перамогі ва ўсіх трох клубных турнірах УЕФА. Раней ён браў золата ў Лізе Чэмпіёнаў з "Порту" ды "Інтэрам", а ў Лізе Еўропы — з "Порту" і "Манчэстар Юнайтэд".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.