Італьянка выйшла замуж сама за сябе

Італьянка выйшла замуж сама за сябе

Незвычайнае вяселле зладзіла італьянка Лаўра Месі. На шыкоўную вясельную цырымонію з тортам яна запрасіла сваіх сябровак, але на самім вяселлі не было жаніха, піша БЕЛТА са спаылкай на замежныя СМІ.

Месі вырашыла выйсці замуж за саму сябе. Па яе словах, сябе трэба любіць у першую чаргу. Таму яна і надумала зладзіць сабе казку нават без чароўнага прынца пад рукой.

Нявесце 40 гадоў, яна працуе трэнерам фітнесу. Пра тое, каб выйсці замуж за саму сябе, яна задумалася два гады таму, калі распаліся яе 12-гадовыя адносіны з хлопцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі