Іспыты ў школе і ЦТ плануецца сумясціць праз два-тры гады

Іспыты ў школе і ЦТ плануецца сумясціць праз два-тры гады

У бліжэйшыя два-тры гады выпускныя іспыты ў школе могуць сумясціць з цэнтралізаваным тэставаннем. Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка распавёў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".

Па словах Карпенкі, ЦТ дазволіла сысці ад карупцыі падчас паступлення ў ВНУ. "Але разам з тым не заўсёды за тэстам мы бачым асобу будучага спецыяліста", — патлумачыў ён.

Міністр заявіў, што ідзе распрацоўка сумяшчэння школьных іспытаў з цэнтралізаваным тэставаннем. Пакуль што ўсё адбываецца на ўзроўні абмеркавання. 

Дарэчы, сёлета ўступная кампанія ў ВНУ, па словах Карпенкі, пройдзе па існуючых правілах. Але без пэўных зменаў у правілы прыёму таксама, мабыць, не абыйдзецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі