Ірына Экпа-Ума 11 дзён жыла ў хляве з буйваламі і харчавалася жабкамі

Алег Гівоін, брат выкрадзенай нігерыйскімі баевікамі беларускі Ірыны Экпа-Ума, расказаў “Еўрапейскаму радыё” пра ўмовы яе ўтрымлівання ў палоне. Ён паведаміў, што звычайная ежа ў вёсцы, дзе трымалі Ірыну, гэта сырая рыба і жабкі:

Алег Гівоін: “Я проста спытаў у яе, ці катавалі яе бандыты, можа — білі. Ірына сказала, што — не. Яе выкінулі ў нейкім рачным раёне за Портам-Харкотам, кіламетрах у 70-ці.


Яна распавяла, што адносіны да яе былі вельмі дрэнныя, нават жывёльныя. Трымалі яе ў адным хляве разам з буйваламі. Яшчэ яна абгаварылася, што вельмі ўдзячная аднаму чалавеку, які злітаваўся над ёю і запарваў нейкія адмысловыя настоі, травяную гарбату.


Па яе словах, ён разбіраецца ў гэтым, а без яго дапамогі і невядома, як што было б”.


Еўрарадыё: “Алег, ці расказвала Ірына, як яе ахоўвалі?”


Алег Гівоін: “Ды куды там, калі ў Ірыны нага вісела, як на валаску!”


Нагадаем, што наша суайчынніца знаходзілася ў нігерыйскім палоне з 5 па 17 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі