Іран заявіў афіцыйны пратэст Маскве за сваіх дэпутатаў, якія ехалі ў Мінск

Міністэрства замежных спраў Ірана заявіла Расіі афіцыйны пратэст у сувязі з тым, што 8 жніўня ў маскоўскім аэрапорце быў праведзены дадгляд іранскіх дэпутатаў і іх багажу, нягледзячы на недатыкальны статус парламентарыяў. Часоваму паверанаму ў справах Расіі ў Іране Аляксею Дзедаву быў уручаны пратэст, у якім адзначалася, што супрацоўнікі маскоўскага аэрапорта паводзілі сябе так, як "не належыць адносінам дзвюх краін".

Нагадаем, 8 жніўня дэлегацыя парламенцкай групы сяброўства "Іран-Беларусь" ляцела з працоўным візітам у Мінск транзітам праз Расію. Аднак у маскоўскім аэрапорце дэпутатаў дагледзелі.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі