Разгром у кватэры: IOWA паказала кліп, зняты на "Беларусьфільме"

Разгром у кватэры: IOWA паказала кліп, зняты на "Беларусьфільме"

Магілёўска-піцерскі гурт IOWA зняў кліп на песню "Молчишь на меня". Здымкі адбываліся на "Беларусьфільме". У відэа вакалістка гурта Каця Іванчыкава і вядомы па серыяле "Кухня" акцёр Марк Багатыроў знішчаюць кватэру, высвятляючы адносіны.

Рэжысёрам роліка выступіў украінец Леанід Каласоўскі з Mozgi Production, вядомы па працы з папулярнымі праектамі "Время и стекло", "Потап и Настя", Дзімам Біланам. 


Пачуць песню "Молчишь на меня" мінчукі змогуць на вялікім канцэрце IOWA у Prime Hall 24 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі