Іосуб: Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду звязанае з інфляцыяй

130401_iosubprataryfnujustauku.mp3

"На мой погляд, на агульны фон заробкаў па краіне гэта павышэнне не паўплывае. Яно ў першую чаргу закране людзей, якія атрымоўваюць мінімальныя заробкі, якія ідуць па першых прыступках тарыфнай сеткі", — распавядае Еўрарадыё аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Мінску Вадзім Іосуб.

У тых, хто менш за ўсіх зарабляе, заробак можа вырасці на тыя ж 4%, на якія вырасла стаўка. Астатнія павышэння заробку могуць і не заўважыць.

Па словах эканаміста, такія павышэнні праводзяць пасля таго, як інфляцыя пераадолела ўзровень 5%. Відаць, урад ужо мае нейкія папярэднія дадзеныя па інфляцыі за сакавік, кажа Іосуб.

Нагадаем, з 1 красавіка тарыфная стаўка першага разраду вырасла да 250 тысяч рублёў. Апошні раз яна была павышаная ў Беларусі 1 студзеня 2013 года да 240 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што стаўка вырасла на 4,2 працэнта.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі