Інвестарам прапанавалі сыходзіць з Беларусі і Расіі ў Літву

Інвестарам прапанавалі сыходзіць з Беларусі і Расіі ў Літву

Амерыканскім інвестарам прапанавалі сыходзіць з Беларусі і Расіі ў Літву. Прапанову пра перанос бізнесу агучыла падчас візіту ў ЗША літоўская міністр фінансаў Гінтарэ Скайсце. Яна сустракалася з членамі Амерыкана-літоўскага савета па бізнесе і з кіраўніцтвам Экспартна-імпартнага банка ЗША. Delfi пераказвае словы міністра, што Расія і Беларусь "вядуць вайну з Украінай".

Скайсце падкрэслівала, што з улікам вайны ва Украіне і іншых "геапалітычных выклікаў", літоўскі бізнес мае патрэбу ў дапамозе ў пераарыентацыі, перабудове ланцужкоў паставак. Ён хоча "пераходзіць да значна больш стабільных і надзейных заходніх партнёраў і рынкаў".

Літва чакае інвестараў у "стратэгічна важных галінах" — у энергетыцы, інфармацыйных тэхналогіях, біятэхналогіях.

У 2020-м інвестыцыі ЗША ў эканоміку Беларусі склалі толькі 42,2 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі