Інтэрнэт-махляры ўжо добра зарабілі на Алімпійскіх гульнях

Вялікая колькасць людзей стала ахвярамі інтэрнэт-махляроў, якія прапаноўвалі квіткі на розныя мерапрыемствы і спаборніцтвы Алімпійскіх гульняў у Пекіне.  Злачынцы выкарыстоўвалі алімпійскую сімволіку ў афармленні сайтаў і адпаведнае даменнае імя. Самі сайты былі зарэгістраваныя ў ЗША. Некалькі соцень людзей з шматлікіх краін свету заплацілі тысячы долараў за квіткі, аднак так іх і не атрымалі. Акрамя таго, махляры здолелі ўзяць інфармацыю пра нумары крэдытных картаў і пашпартныя звесткі.

Пасля ўмяшальніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта і Алімпійскага камітэта ЗША, сайты спынілі сваю дзейнасць, паведамляе "Прессбол".   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі