InterFilmWostok пакажа лепшыя фільмы за 25 гадоў

Берлінскі міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно адзначае 25-годдзе. У сувязі з гэтым з 20 траўня ў сталічным Доме кіно ў межах праекту мінчукам пакажуць лепшыя працы фестывалю розных гадоў, паведамляе TUT.BY. У праграму ўвайшлі 13 фільмаў з дзевяці краін. У юбілейным 76-хвілінным паказе прысутнічаюць фільмы рэжысёраў з усяго свету.

Нагадаем, InterFilmWostok вось ужо 7 гадоў прадстаўляе ў Беларусі фільмы буйнога Міжнароднага Берлінскага Фестывалю Кароткаметражнага Кіно і кампаніі German Films.

Асаблівасць фэсту ў тым, што за адзін сеанс паказваецца не меней 12 фільмаў, дзякуючы чаму InterFilmWostok прадэманстраваў практычна ўсе жанравыя накірункі і формы кіно

Такія фільмы можна ўбачыць у Доме кіно з 20 траўня:

1. "Цім Том" (Францыя, рэж. Х. Пужуас)
2. "Тэрмінал" (Іспанія, рэж. А. Арамаё)
3. "Хот дог" (Францыя, рэж. Л. Бафі)
4. "Рамэо і Джульета" (Фінляндыя, рэж. С. Валкама)
5. "Паўтор" (Чэхія, рэж. М. Паўлатава)
6. "На даху" (ЗША)
7. "Бусел" (Германія, рэж. К. Моршхойзер)
8. "Жарсткаваты" (Нідэрланды, рэж. А. Уілшат)
9. "Трапа" (Іспанія, рэж. Р. Дыез)
10. "Ляпсус" (Аргенціна, рэж. Х.П. Царамела)
11. "Зуб" (Аўстралія, рэж. Н. Стоўн)
12. "Больш" (ЗША, рэж. М. Осбарн)
13. "Наша выдатная прырода" (Германія, рэж. Т. Эшэд)

Фота:files.nyu.edu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі