Ілжэхірург-транссэксуал выкарыстоўваў падчас аперацый... цэмент і клей

Таксама яго пакаралі за выкарыстанне падчас правядзення пластычных аперацый небяспечных для здароўя ін'екцый, у склад якіх уваходзілі, у прыватнасці, клей і раствор цэменту.



Такі "лагодны" прысуд можна патлумачыць тым, што ілжэхірург прызнаў віну ў рамках здзелкі са следствам. Акрамя гэтага у адносінах Морыса праводзіцца расследаванне па справе аб смерці адной з кліентак. Спецыялісты дагэтуль не могуць вызначыць склад рэчыва, уведзенага ў арганізм ахвяры.



Упершыню ілжэхірург прыцягнуў увагу ўладаў у траўні 2010 года, калі адна з кліентак заявіла, што аддала за аперацыю 700 долараў, а апынулася ў лякарні з пнеўманіяй і моцна дэфармаванымі ягадзіцамі. Высветлілася, што ёй увялі рэчыва, у склад якога ўваходзілі клей, сродак для рамонту пакрышак, мінеральны алей і нават цэмент, паведамляе РІА "Новости".



Адзначым, што Аніл Рон Морыс — трансэксуал. Ён праводзіў эксперыменты і на сабе, вынікі якіх можна пабачыць на здымку. Дарэчы, вядома, што ілжэхірург паспеў правесці сотні аперацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі