Іх норавы: плэйліст Меркель, найлепшы смайлік і новая роля капітана-героя Салі

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Капітан Салі, які пасадзіў самалёт на Гудзон, будзе прадстаўляць ЗША ў ІКАО. Ангела Меркель раскрыла свае музычныя перавагі. А Джо Байдэн бачыць галоўнага інфекцыяніста доктара Фаўчы часцей, чым жонку.

Свет жыве насычаным жыццём, коратка раскажам пра важныя і не вельмі навіны.

 

Плэйліст Ангелы Меркель

Прыгожае: у Германіі адбылася вайсковая цырымонія ў гонар Ангелы Меркель. На наступным тыдні яна ідзе ў адстаўку праз 16 гадоў на пасадзе.

Такая цырымонія — традыцыйны спосаб праводзінаў канцлера. Віноўнік урачыстасці нават можа самастойна заявіць плэйліст. Мэркель выбрала песню Хільдэгард Кнэф — For Me It Should Rain Red Roses, гімн 18-га стагоддзя і папулярную ўсходнегерманскую песню панк-спявачкі Ніны Хаген.

Апошняя песня многіх здзівіла: яна была хітом ва Усходняй Германіі. Але ўсе ўсё зразумелі: гэта проста рэверанс у бок маладосці, якую Меркель правяла ў ГДР.

Як гэта было

Капітан Салі цяпер у ІКАО

Пілот, які пасадзіў самалёт на раку Гудзон, капітан Чэслі Саленбергер будзе прадстаўляць ЗША ў ІКАО.

Яшчэ ў верасні ў часе разгляду яго кандыдатуры ў Сенаце Саленбергер выказваўся за часовую забарону Беларусі галасаваць у ІКАО. Ён паабяцаў дамагацца аднаўлення поўнай храналогіі таго, што здарылася ў часе пасадкі борта Ryanair.

Выступаючы ў Сенаце, Саленбергер сказаў, што арышт Рамана Пратасевіча ў Беларусі "прадэманстраваў абуральнае грэбаванне міжнароднымі нормамі авіяцыйнай бяспекі".
 

У ЗША пазбеглі "шатдаўну"

Добрая навіна для амерыканцаў — тысячы "бюджэтнікаў" не пойдуць у неаплатныя адпачынкі, а музеі і паркі застануцца адчыненыя напярэдадні калядных святаў. Усё таму, што Кангрэс ЗША ўсё ж прыняў часовы закон аб фінансаванні. Калі б правесці яго праз Кангрэс не ўдалося, усё скончылася б шатдаўнам, як ужо бывала раней. І бывай, святочны шопінг!

Их нравы: плейлист Меркель, лучший смайлик и новая роль капитана-героя Салли
Святочны шопінг у ЗША / qwintry

Праблемы маглі паўстаць праз мяцежную групу рэспубліканцаў, якая пагражала сарваць законапраект фінансавання. Прычына — ініцыятыва Байдэна ўвесці абавязковую вакцынацыю для работнікаў буйных прыватных кампаній. Для Байдэна праблема вакцынацыі наогул вельмі сур'ёзная: нядаўна ён сказаў, што галоўнага інфекцыяніста доктара Энтані Фаўчы бачыць часцей, чым жонку.

Што ж да фінансавання — атрымалася дамовіцца. Па словах Байдэна, урэшце ўзялі верх "больш халодныя галовы".
 

Актывісты супраць дзіцячых шлюбаў

Эканамічная сітуацыя ў Афганістане лепшай не становіцца. Актывы цэнтральных банкаў замарожаныя пасля прыходу да ўлады "Талібану", наяўныя грошы ў банкаў таксама канчаюцца, людзі месяцамі не атрымліваюць заробкі.

Сусветныя СМІ ўжо расказвалі пра выпадкі, калі бацькі прадавалі сваіх дзяцей, каб пракарміць сям'ю. Дзякуючы грамадскаму рэзанансу дзевяцігадовую дзяўчынку ўдалося выратаваць ад складанага лёсу: быць прададзенай замуж.

У інтэрв'ю CNN дзіця расказвае, што яна шчаслівая, таму што яе "пазбавілі ад старога мужа".

Праваабаронцы папярэджваюць: найбяднейшыя пласты насельніцтва ў Афганістане ўжо сутыкнуліся з голадам. А да сакавіка, магчыма, з ім сутыкнецца каля паловы насельніцтва краіны — а гэта каля 19 млн чалавек.
 

Смех і слёзы

Стала вядома, якімі смайлікамі мы сёлета карысталіся часцей за ўсё. Пра гэта расказала некамерцыйная арганізацыя Unicode Consortium.

На першым месцы — смайлік, які смяецца са слязамі радасці. На другім — пунсовае сэрца. Трэці па папулярнасці смайлік, які катаецца па падлозе ад смеху.

Их нравы: плейлист Меркель, лучший смайлик и новая роль капитана-героя Салли
Чым з гэтага набору вы карыстаецеся часцей за ўсё? / unsplash

У дзясятку самых папулярных эмодзі таксама трапіла рука з вялікім пальцам угору, смайлік, які рыдае, складзеныя рукі, паветраны пацалунак, усмешлівы твар з сэрцайкамі, закаханы смайл і задаволены ўсмешлівы твар.

Дарэчы, сцягі — самая непапулярная група смайлікаў.

А якім смайлікам сёлета часцей за ўсё карысталіся вы?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі