Ігумення Гаўрыіла папрасіла прабачэння: яна называла пратэстоўцаў "бесамі"

Ігумення Гаўрыіла папрасіла прабачэння: яна называла пратэстоўцаў "бесамі"

Ігумення Гаўрыіла з жаночага манастыра Гродна папрасіла прабачэння "ва ўсіх, каго абразіла ці закранула яе выступленне на жаночым форуме "За Беларусь" 17 верасня". Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы адзначае, што яна "патлумачыла свае эмацыйныя выказванні перажываннямі за лёс Радзімы і заклікала ўсіх імкнуцца да міру, згоды і любові".

Прабачэнні ігуменні з'явіліся пасля яе сустрэчы ў Гродне з мітрапалітам Веніямінам, кіраўніком БПЦ. Раней Беларуская праваслаўная царква адхрысцілася ад яе скандальных выказванняў на палітычным мерапрыемстве ў Мінску. Яна там назвала мірных пратэстоўцаў у Беларусі "бесамі" і "сектантамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі