Ідуць перамовы аб абмене 150 зняволеных-палесцінцаў на 50 закладнікаў-ізраільцян

Тэрарысты ўзялі ў закладнікі дзясяткі ізраільскіх дзяцей

Тэрарысты ўзялі ў закладнікі дзясяткі ізраільскіх дзяцей / t.me/IsraelinRussian/

Ізраіль і ХАМАС дамаўляюцца праз пасярэднікаў аб вызваленні 50 ізраільскіх закладнікаў у абмен на вызваленне 150 палесцінскіх зняволеных з ізраільскіх турмаў. Пра гэта паведамляе амерыканская тэлекампанія CBS са спасылкай на неназванага высокапастаўленага прадстаўніка ХАМАС. Сцвярджаецца, што гэтая формула — 50 на 150 — ужо зацверджаная. Аднак, са слоў суразмоўцы CBS, бакі яшчэ не дамовіліся аб часовым спыненні агню.

Тэрарысты ХАМАС захапілі закладнікаў падчас нападу на Ізраіль 7 кастрычніка. Мяркуецца, што іх можа быць да 240 чалавек. Пасярэднікамі ў перамовах аб абмене з'яўляюцца Катар і ЗША.

Прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў у аўторак, што спадзяецца на "добрыя навіны хутка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі