І. Кузняцоў: На месцы “Трасцянца” павінен быць помнік ахвярам двух рэжымаў

Пад Мінскам на месцы аднаго з буйнейшых у свеце лагераў смерці “Трасцянец” будзе створаны мемарыял ахвяраў нацызму. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Цікава, што на дадзены момант ужо адхіленыя 14 праектаў мемарыяла. Гісторык і сябра міжнароднага гісторыка-асветніцкага праваабарончага таварыства “Мемарыял” Ігар Кузняцоў сцвярджае, што на месцы “Трасцянца” павінен быць помнік ахвярам двух рэжымаў: камунізму і фашызму. Аднак за больш чым дванаццацігадовую гісторыю стварэння мемарыяла ніводнага падобнага праекту не было.

Ігар Кузняцоў:
“Прыкладна, чатыры гады таму быў аб’яўлены конкурс праектаў. У ім удзельнічалі абраныя беларускія архітэктары, той жа Левін, і нямецкія. І ніхто нічога не ведаў пра канцэпцыю гэтага мемарыяла. Потым высветлілася, што ў гэтай канцэпцыі адсутнічае тэма перадваенных рэпрэсій, расстрэлаў НКУС у “Трасцянцы”. Атрымалася, што архітэктарам прапаноўвалася стварыць мемарыял толькі ахвярам фашызму”.

Лагічна было б, каб кіраўнік дзяржавы адхіліў згаданыя праекты якраз па гэтай прычыне - адсутнасці ідэі ахвяраў двух рэжымаў. Аднак Ігар Кузняцоў сумняваецца ў гэтым і лічыць, што прычына ў іншым. А мемарыял напэўна будзе прысвечаны толькі загінулым ад рук нацыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі