Вы тут

Хварэюць столькі ж, паміраюць радзей: СААЗ пра сітуацыю з COVID за тыдзень

Захворвальнасць на COVID расце ў Еўропе, Афрыцы і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне / pixabay.com​

Амаль на 10% знізілася колькасць смерцяў ад каранавіруса ў свеце за мінулы тыдзень, паведамляе ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя. За гэтыя сем дзён ад ускладненняў COVID памерла больш за 47 тысяч чалавек.

Захворвальнасць пры гэтым трымаецца на тым жа ўзроўні. Паведамляецца пра 3,8 мільёна новых выпадкаў. Пры гэтым каля 70% хворых — у Еўропе. І колькасць новых носьбітаў віруса расце. За гэтыя сем дзён іх выяўлена больш, чым тыдзень таму. Але смяротнасць знізілася і ў Еўропе.

Захворвальнасць расце і ў Афрыцы, дзе выявілі новым штам "амікрон" — прычым вялікімі тэмпамі (за тыдзень на 93%), а таксама Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 24%). У Амерыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі захворвальнасць, наадварот, падае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.