Вы тут

Хто будзе ратаваць беларускую культуру — і калі пачнуць?

Канцэрт "Даём рады" / Еўрарадыё

Нашто творчаму чалавеку грошы і адкрытыя межы? Абмяркоўваем гэта з арганізатарамі арт-рэзідэнцыі "Дом творцаў", заснаванай у падтрымку беларускіх музыкаў.

“Мара ўсіх адэкватных людзей — магчымасць свабодна вандраваць. Межы — гэта фармальнасць, а зараз гэта квэст: як паехаць з Беларусі хоць кудысьці. Творчаму чалавеку важная свабода”, — кажуць суразмоўцы Еўрарадыё.

Свабода — гэта не толькі пра візы, але і пра заробкі. Кіраўнік арт-рэзідэнцыі Сяржук Доўгушаў у Беларусі ў свой час быў салістам філармоніі.

“Заробак ў 200 долараў і арэндная кватэра — вынік усяго. Вядома, што і ў іншых краінах музыкам нялёгка жыць, трэба ўвесь час змагацца, хадзіць на праслухоўванні. Але вельмі важна, каб музыкі сябе адчувалі свабодна. Маглі рабіць супольныя праекты, выязджаць у розныя краіны”, — кажа ён.

І гаворка не толькі пра тое, каб паехаць ва ўмоўную Францыю. Музыкі павінныя мець магчымасць выступаць і ў Беларусі — у добрых умовах, з прафесійнымі партнёрамі.

Колькі часу спатрэбіцца беларускай культуры, каб вярнуцца на ўзровень 2020 года? Каардынатар музычнай часткі рэзідэнцыі Віталь Эпаў кажа, што ў “новай Беларусі” кожны захоча ствараць. Нават замежнікі.

“Я упэўнены, будзе вельмі крута. Кожны захоча вярнуцца і зрабіць нешта ў Мінску”, — кажа Вiталь.

Поўную размову глядзіце на YouTube-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.