Хрысціянскія-дэмакраты агучылі дату з'езда і імя кандыдата ў прэзідэнты

Устаноўчы з'езд партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" пройдзе 28 лютага ў Мінску. Паводле словаў аднаго з ініцыятараў стварэння партыі Паўла Севярынца, бліжэйшым часам у болей за 60 гарадах краіны адбудуцца сходы, на якіх будуць збірацца подпісы больш за тысячу заснавальнікаў БХД. Севярынец падкрэсліў, што партыя працягвае традыцыі "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі", якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1920-30-я гг. Як адзначае БелаПАН, сярэдні ўзрост ініцыятараў стварэння БХД - 28-30 гадоў.

Таксама было агучана, што на наступных прэзідэнцкіх выбарах, якія мусяць адбыцца ў 2011 годзе, БХД вылучыць свайго кандыдата. Прэтэндэнтаў пакуль трое, з іх быў названы толькі адзін - Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі