Хлопец, які спрачаўся з памочнікам Лукашэнкі, затрыманы і збіты на маршы

У карычневай куртцы і акулярах — Ягор Фатыхаў / Еўрарадыё
У карычневай куртцы і акулярах — Ягор Фатыхаў / Еўрарадыё

8 лістапада падчас Маршу народаўладдзя ў Мінску затрымалі Ягора Фатыхава — студэнта 4 курса БІП. Увечары таго ж дня хлопца пад канвоем даставілі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

— Цяпер у Ягора ўсё стабільна. Ён пераведзены ў палату [аддзялення спалучальнай траўмы. — Еўрарадыё]. Ён на сувязі, марыць пра трэніроўкі. У бальніцу Ягор быў дастаўлены пад канвоем. У яго пералом нагі, выцятыя месцы. У цяперашні момант яго не ахоўваюць, — расказала Еўрарадыё мама Ягора.

Яна не пацвердзіла нам інфармацыю, якая пашыралася ў "Тэлеграме", пра тое, што хлопец атрымаў цяжкую траўму галавы. Але крыніца ў БХМД сцвярджае, што ў дыягназе, з якім паступіў Фатыхаў, ёсць закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені і страсенне галаўнога мозга, а таксама выцятыя мяккія тканкі цемянной вобласці справа і ранка левай надброўнай вобласці.

30 жніўня Ягор Фатыхаў удзельнічаў у самым адкрытым дыялогу пратэставага лета. У той дзень Аляксандр Лукашэнка хадзіў па тэрыторыі Палаца Незалежнасці з аўтаматам, а перад палацам з пратэстоўцамі спрачаўся яго памочнік па агульных пытаннях Мікалай Латышонак. Ягор быў адным з самых актыўных перамоўшчыкаў.

На жаль, гэты дыялог паміж уладамі і пратэстоўцамі "працягнуўся" праз два месяцы затрыманнем, збіццём і шпіталізацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі