Хлопца з Канады злавілі з фальшывымі беларускімі грашыма

20-гадовы хлопец з Канады, які прыехаў у Полацк да бабулі, трапіў да міліцыянтаў. У адной з мясцовых кавярняў ён разлічыўся фальшывымі грашыма.
20-тысячная купюра аказалася вырабленай на звычайным прынтэры. Цяпер міліцыянты высвятляюць, якім чынам фальшыўка трапіла да канадскага госця. Па факце распачата крымінальная справа.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі