ХК “Дынама-Мінск” у новым сезоне можа цалкам адмовіцца ад легіянераў

ХК “Дынама-Мінск” у новым сезоне можа цалкам адмовіцца ад легіянераў

Хакейны клуб “Дынама-Мінск” у новым сезоне можа цалкам адмовіцца ад легіянераў. Пра гэта 19 траўня заявіў міністр унутраных спраў, старшыня назіральнай рады клуба Ігар Шуневіч, які сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

“Кіраўніку дзяржавы была прапанавана новая канцэпцыя развіцця хакейнага клуба “Дынама-Мінск”, — цытуе словы Шуневіча БЕЛТА. — Адным з накірункаў гэтай канцэпцыі з’яўляецца перспектыўная і поўная адмова ад паслуг легіянераў, у тым ліку ў трэнерскім штабе”.

Ігар Шуневіч кажа, што Аляксандр Лукашэнка канцэпцыю ўхваліў. У бліжэйшы час старшыня назіральнай рады ХК “Дынама-Мінск” паведаміць кіраўніку дзяржавы, “наколькі гэта можна эфектыўна і хутка зрабіць”. Будуць пралічаныя ўсе крокі і магчымасці, у тым ліку і фінансавыя.

“Мы хочам стымуляваць наш нацыянальны хакей, нашу нацыянальную хакейную школу, — кажа Ігар Шуневіч. — І адным са спосабаў такога стымулявання знаходзім адмову ад замежнай дапамогі”.

Як вядома, у мінулым сезоне мінскае “Дынама” прабілася ў плэй-оф КХЛ, але выступіла там няўдала і выбыла ўжо ў самым пачатку.

ХК “Дынама-Мінск” у новым сезоне можа цалкам адмовіцца ад легіянераў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі