Хакеры зламалі рускую версію сайта Russia Today

На сайт расійскага прапагандысцкага каналу Russia Today была здзейсненая кібератака: хакеры зламалі рускую версію інтэрнэт-старонкі. Галоўны рэдактар тэлеканала Маргарыта Сіманьян паведаміла ў сацыяльных сетках, што хакерам удалося адрэдагаваць некаторыя тэксты, размешчаныя на сайце.

“Узломшчыкі спрабавалі мяняць кантэнт ужо напісаных артыкулаў. Расследуем, з якіх IP адрасоў спрабавалі захапіць сайт”, — напісала галоўны рэдактар RT у Twitter.

На выстаўленых журналістамі канала скрыншотах відаць, што замест навіны з выказваннем Дзмітрыя Пяскова аб мінскіх дамоўленасцях з'явілася рэкламнае паведамленне, піша ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі