Хакеры "паклалі" музычны партал "Тузін гітоў"

Па словах выдаўца "Тузіна" Ветра Механічнага, гэта звычайная дос-атака, якую здольныя зладзіць толькі спецыялісты.

Вецер Механічны: "Што такое дос-атака?! Гэта калі штучным чынам імітуецца нагрузка на сервер, і сервер проста спаралічваецца, бо не ў стане апрацаваць такую колькасць запытаў. Гэта прафесійная рэч, гэтым не проста так нехта заняўся. Мы кансультаваліся з нашымі хостэрамі, кансультаваліся з людзьмі, якія з гэтым сутыкаліся. Гэта робяць спецыялісты, проста дасведчаны ў інтэрнэце чалавек не можа такога зрабіць, бо гэта не зусім проста".

Але хто замовіў напад на "Тузін", высветліць вельмі складана. На думку Ветра, гэта зрабіў нехта "са сваіх", бо застаўся нечым пакрыўджаны. Маўляў, за руку нікога не злавілі, а таму дакладна сказаць цяжка. Адзінае, гэтыя напады мусяць каштаваць вялікіх грошай, тым больш калі рабіць іх цягам цэлага тыдня, бо гэта трэба аплачваць працу групы спецыялістаў.

Магчымы кошт такога нападу Вецер Механічны называць не стаў, бо не сутыкаўся з такім і нават прыкладна не ўяўляе расцэнак. Калі запрацуе партал "Тузін гітоў" пакуль невядома, бо невядома, калі спыніцца напад хакераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі