Вы тут

Хакер з Мінска скраў біткоіны на суму ў 50 тысяч долараў

polymia.by

Мінчанін скраў біткоіны на суму ў 50 тысяч даляраў. Пра гэта паведамляе афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Хлопец асвоіў камп'ютарную праграму, якая дапамагала яму перабіраць і падбіраць лагіны і паролі. Так ён атрымліваў доступ да ўліковых запісаў розных інтэрнэт-рэсурсаў.

Па словах прадстаўніцы СК, усяго ў працэсе следства было ўстаноўлена больш за 11 тысяч скампраметаваных уліковых запісаў. У тым ліку гульнявых анлайн-сэрвісаў і інтэрнэт-крам.

З дапамогай атрыманых лагінаў і пароляў хлопец узламаў уліковыя запісы і скраў крыптавалюту "Біткоін" з рахункаў на агульную суму, эквівалентную 50 тысячам долараў. Усяго падчас следства было ўстаноўлена больш за 500 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Прычыненая шкода цалкам кампенсаваная.

Каб не стаць ахвярай хакерскай атакі, у СК рэкамендуюць карыстальнікам інтэрнэту часцей мяняць свае паролі, піша minsknews.by.