Хакеісты мінскага “Дынама” з буйным лікам прайгралі “Хімвалакну”

Чарговы тур хакейнага чэмпіянату Беларусі вызначыўся другім запар паражэннем мінскага "Кераміна", які па-ранейшаму займае першае месца, і буйным пройгрышам сталічнага "Дынама", якое ў турнірнай табліцы размясцілася на другой пазіцыі.
У суботу "Керамін" з лікам 2:3 саступіў мінскаму "Юнацтву", а "Дынама" на сваёй пляцоўцы прапусціла пяць безадказных шайб ад магілёўскага "Хімвалакна".

Астатнія вынікі:

"Гомель" — "Хімік-СКА" (Наваполацк) — 4:1,
“Металург" (Жлобін) — "Віцебск" — 2:1.


Наступныя матчы пройдуць 29 студзеня.


Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 96 ачкоў (43 гульні);
2.    "Дынама" — 79 (42);
3.    "Юнацтва" — 76 (41);
4.    "Металург" — 74 (44);
5.    "Віцебск" — 72 (43);
6.    "Хімвалакно" — 60 (43);
7.    "Хімік-СКА" — 56 (43),
8.    "Нёман" — 56 (42);
9.    "Гомель" — 50 (43);
10.    "Брэст" — 20 (42).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі