Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" выйшлі ў плэй-оф КХЛ

ХК "Дынама-Мінск" / hcdinamo.by

Хакеісты мінскага "Дынама" датэрмінова выйшлі ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. У плэй-оф турніру яны будуць гуляць упершыню з 2017 года.

Выхад у плэй-оф дынамаўцам забяспечыла перамога фінскага "Ёкерыта" над "Віцязем". Падмаскоўны клуб страціў шанцы апярэдзіць "Дынама" ў турнірнай табліцы. Значыць, "зубры" ўжо не апусцяцца ніжэй за восьмае месца незалежна ад вынікаў наступных трох матчаў.

З кім давядзецца гуляць мінчукам, пакуль не вядома. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.