Хакеісты мінскага "Дынама" ўсухую ў гасцях разграмілі "Северсталь"

Хакеісты мінскага "Дынама" ўсухую ў гасцях разграмілі "Северсталь"

11 снежня ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" з буйным лікам перамагло ў Чарапаўцы мясцовую "Северсталь". Мінскі клуб выйграў у аўтсайдара Заходняй канферэнцыі 5:0 (3:0, 1:0, 1:0).

Па дзве шайбы закінулі Аляксандр Мацярухін і Джонатан Чычу, а таксама адну шайбу — Мэт Элісан.

Пасля 40 гульняў "Дынама" мае 59 ачкоў і займае 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі. На рахунку каманды 19 перамог і 21 параза, розніца шайбаў 100-104.

У снежні клуб правядзе яшчэ тры гульні ў гасцях. 13 снежня мінскія дынамаўцы сустрэнуцца з рыжскімі аднаклубнікамі, 22-га — з браціслаўскім "Слованам", 24-га — з заграбскім "Медвешчаком".

Фота: ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі