Хакеісты мінскага “Дынама” разгромна прайгралі “Салавату Юлаеву” (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” разгромна прайгралі “Салавату Юлаеву” (відэа)

Мінскае хакейнае “Дынама” ў чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі 30 кастрычніка прайграла на сваёй пляцоўцы уфімскаму “Салавату Юлаеву” — 1:5 (0:2, 1:1, 0:2). Адзіная шайбай, якой адзначыліся гаспадары матчу, належыць Мэту Элісану.

Пасля 26 гульняў у КХЛ “зубры” маюць 35 ачкоў і займаюць 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Дынамаўцы атрымалі 11 перамогаў (9 у асноўны час, 1 — у авертайме, 1 — па булітах) і пацярпелі 15 паразаў (10 у асноўны час, 2 у авертайме, 2 па булітах).  

Наступныя пяць матчаў “Дынама” згуляе таксама дома. 2 лістапада мінскія хакеісты прымуць аднаклубнікаў з Рыгі, 10 лістапада сустрэнуцца з заграбскім “Мядвешчакам”, 12 лістапада — са “Слованам” з Браціславы, 14 лістапада — з маскоўскімі аднаклубнікамі, 16 лістапада — з “Віцязем” з Падольска.

Фота: Твітэр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі