Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ў гасцях "Віцязь"

"Віцязь" — "Дынама" / twitter.com/hcdinamoby

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ў гасцях "Віцязь" — 5:2 (0:1, 2:1, 3:0). Гаспадары пляцоўкі — адныя з аўтсайдэраў канферэнцыі "Захад" чэмпіянату КХЛ. Аднак пасля двух перыядаў была нічыя. І толькі ў трэцім Маціяс Тэдэнбю і Кірыл Варонін (ён закінуў 2 шайбы, апошнюю — у пустую браму) аформілі перамогу дынамаўцаў.

5 снежня "Дынама" згуляе ў гасцях з "Сочы".

Статыстыка / twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.