Хакеісты Кулакоў і Мацярухін перайшлі ў салігорскі "Шахцёр"

Хакеісты Кулакоў і Мацярухін перайшлі ў салігорскі "Шахцёр"

Хакеісты Аляксандр Мацярухін і Аляксандр Кулакоў, якія раней гулялі за мінскае "Дынама", падпісалі кантракты з "Шахцёрам". Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт салігорскага клуба. 

36-гадовы Мацярухін у гэтым сезоне згуляў 24 матчы за мінскае "Дынама" і набраў у іх 5 (0+5) ачкоў. Акрамя таго, ён правёў 8 матчаў за "Дынама" (Маладзечна), дзе таксама набраў 5 (2+3) ачкоў. 

34-гадовы Кулакоў ў цяперашнім сезоне згуляў 35 матчаў і набраў 6 (3+3) ачкоў, піша "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі