Гурт з Расіі на фальклорным фэсце спяваў па-беларуску

Песню пра вяселлі дзеда расіяне спявалі, як сваю родную. Кіраўнік гурта Іван Булаткін патлумачыў:


 “Гарошыны” мы называемся. Прыехалі з Бранскай вобласці, Жукаўскі раён. Мама мая спявае, жонка, двое маіх дзяцей, пляменнік і двое пляменніц. Спачатку спявалі песні толькі свайго раёна. Так дзецям лягчэй, не трэба вучыць дыялект, гаворку, націскі ды асаблівасці маўлення. Песня “Як жаніўся мой дзед” з сяла Лутна, Клятнянскі раён. А яшчэ больш на захад, Суражскі раён — яны ўжо і “ч” цвёрдае вылучаюць, яны бліжэй да Беларусі, і гаворка такая беларуская…”



У песні пра дзеда беларускія словы — прыкладам, дні тыдня называюцца “панядзелак”, “сярэда”, а дзед “жаніўся ды ў нядзелю, узяў сабе бабу як кудзелю”.



Акрамя Расіі, на фэсце ў Малых Сяхновічах былі прадстаўленыя фальклорнымі калектывамі Польшча, Літва і Беларусь. Свята прайшло ў рамках праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”, падтрыманага нямецкім фондам “Памяць, адказнасць, будучыня”. З 30 жыхароў Малых Сяхновічаў на свята прыйшлі амаль усе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі