Вы тут

Гурт VOLSKI едзе ў тур па Беларусі (і не толькі)

Лявон Вольскі, euroradio.fm

Лявон Вольскі і яго музычны праект VOLSKI у лістападзе ладзяць тур па Беларусі і Украіне. Пра гэта музыка абвясціў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". Гурт наведае Магілёў, Віцебск, Маладзечна, Баранавічы, Слонім, Кіеў, Брэст, Гродна і Салігорск. Спіс гарадоў будзе дапаўняцца.

А перад гэтым, 26 кастрычніка, Лявон Вольскі зладзіць у Мінску вялікі канцэрт у чатырох аддзяленнях. Толькі падчас яго на адной сцэне клуба Prime Hall загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.