Вы тут

Гурт Akute выпусціў першы электронны альбом. Гэта космас

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

Вядомыя беларускія рокеры з Магілёва, Akute, пасля амаль трох гадоў цішыні выпусцілі альбом. Самы радыкальны па сваім гучанні. Новы лонгплэй, які стаў пятым для гурта, завецца досыць лаканічна “V”.

Першым намёкам на новую стылістыку стаў рэліз трэка “Кома”, у якім прысутнічалі нават элементы хіп-хопа. Цяпер поўная змена курса ўжо дакладна здарылася. Пачуць гітары на альбоме можна толькі ў моцнай апрацоўцы, тое ж тычыцца і вакала Стаса Мытніка — ён моцна апрацаваны.

Прызвычаіцца да новага стылю Akute цяжка, бо ўключаючы кожны наступны трэк не разумееш, чаго чакаць. Але трэба толькі ўслухацца, як тая самая магія меланхалачнасці гурта даганяе і дае зразумець, што ўсё засталося на сваіх месцах. Так, няма рыфаў, няма драйву. Затое, цяпер гэта ўжо стоадсоткавы космас і поўнае пагружэнне ў яго. Тое, чаго варта было чакаць.