Гурэнка вернецца ў футбольную зборную Беларусі, калі з яе сыйдзе Пунтус

Былы капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Сяргей Гурэнка не выключае вяртання ў каманду ў выпадку, калі з яе сыйдзе Юрый Пунтус. “Усё будзе залежаць ад новага трэнера, якія ён задачы паставіць перад зборнай”, – кажа абаронца маскоўскага “Лакаматыва” ў інтэрв’ю газеце “Советская Белоруссия”. “Раз Пунтус падаў у адстаўку, значыць, ён адчуў, што камандай кіраваць у яго ўжо не атрымаецца. Час пакажа, што з гэтага выйдзе. Усё будзе залежаць ад чалавека, які прыйдзе яму на змену”, – працягвае футбаліст.

Нагадаем, Сяргей Гурэнка адмовіўся граць за нацыянальную зборную Беларусі па футболе ў кастрычніку 2006 года, пасля матча з камандай Славеніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі