Гульцу БАТЭ Уладзіміру Ржэўскаму ў матчы з "Зенітам" зламалі нагу

Гулец барысаўскага БАТЭ Уладзімір Ржэўскі атрымаў цяжкую траўму ў нядаўнім матчы з "Зентам" і выбыў з гульні да канца сезону. Як адзначае газета "Комсомольская правда в Беларуси", французскі суддзя Стэфан Лануа нават не паказаў жоўтую картку расіяніну Дзянісаву, які на 58-й хвіліне дзвюма нагамі ўрэзаўся ў беларуса. Ржэўскага вынеслі з поля на насілках.

Адзначым, што Уладзімір Ржэўскі з'яўляецца асноўным цэнтральным абаронцам БАТЭ і на працягу сезона ён адыгрываў вядучую ролю. Цяпер на гэтай пазіцыі яго будуць замяняць Віталь Казанцаў і Іван Пеха. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі