Гучнае затрыманне: расійскі шпіён 2 гады жыў пад украінскімі дакументамі

Затрыманне адбылося 20 сакавіка ў Чарнігаве падчас атрымання расійскім грамадзянінам сакрэтнай дакументацыі пра найноўшыя сістэмы саманавядзення боегаловак. Высветлілася, што расійскі шпіён на працягу двух гадоў знаходзіўся на тэрыторыі Украіны пад чужымі дакументамі, паводле якіх ён быў украінскім грамадзянінам. Супрацоўнік ГРУ актыўна вербаваў украінцаў, пераважна вайскоўцаў, з мэтай атрымання інфармацыі, якая ўяўляе дзяржаўную таямніцу.



Таксама стала вядома, што расіянін збіраў кампраметуючыя матэрыялы карупцыйнага характару на службовых асобаў дзяржавы і перадаваў іх у Расію для шантажу ўкраінскіх грамадзян.



СБУ пачала крымінальную справу па артыкуле "шпіёнства".
 

Фота — Reuters, УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі