"Гучала страшна, посуд затросся дома": што за выбух адбыўся ў Мінску?
![Склад на Скрыганава, 39 / тэлеграм](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sklady_na_skryganova_-_2.jpg.webp?itok=tGyw_urX)
Склад на Скрыганава, 39 / тэлеграм
4 студзеня жыхароў вуліц Скрыганава, Бірузова і Адоеўскага каля 7 раніцы пабудзіў гучны незразумелы выбух. "Гучала страшна, посуд затросся", — піша мінчук. Да абеду стала вядома, што прычына гэтага — успышка газапаветранай сумесі на складзе на Скрыганава, 39.
Ад выбуховай хвалі ў кватэрах у некаторых жыхароў комплексу "Каскад" з паліц упалі рэчы. У доме на Бірузова, 11 разбіта акно і сарваны пластыкавыя трубы з фасада будынка.
У рэдакцыю Еўрарадыё паведамілі, што выбух, хутчэй за ўсё, адбыўся на тэрыторыі ААТ "Белрэсурсы". Аднак у адміністрацыі прадпрыемства каментаваць гэту інфармацыю адмовіліся.
Каля 14:30 з'явілася афіцыйнае пацвярджэнне МНС пра ўспышку газапаветранай сумесі на тэрыторыі, арандаванай у "Белрэсурсаў":
— Праз успышку атрымаў траўмы загадчык фірмы-арандатара 1959 года нараджэння. Мужчына з апёкамі рук і твару звярнуўся па медыцынскую дапамогу на месцы здарэння, пасля аказання дапамогі адпушчаны дадому для амбулаторнага лячэння, — тлумачыць афіцыйны прадстаўнік МНС горада Мінска Вольга Мельчанка.
Прычына здарэння пакуль устанаўліваецца. Разгляданыя версіі — негерметычнасць запорнай арматуры газавага награвальніка і канструкцыйны недахоп награвальніка.
!["Звучало страшно, посуда затряслась дома": что за взрыв произошёл в Минске?](/sites/default/files/paragraphs/image/biryuzovarazbitoesteklo-01.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.