Губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар загаварыў па-беларуску

Паэтка Ніна Мацяш, якая сёлета пайшла з жыцця, стала лаўрэатам штогадовай літаратурнай прэміі імя Ўладзіміра Калесніка.
На ўручэнні ўзнагарод у Лунінецкім раёне кіраўнік Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар прамаўляў на добрай беларускай мове. Тое самае паўтарылася і на ўрачыстасцях з нагоды 70-годдзя Брэстчыны 4 снежня.

Літаратурных прэмій імя Калесніка дзве. Спачатку прэмію заснавала Брэсцкае аддзяленне апальнага Саюза Беларускіх пісьменнікаў, якім год таму і кіравала Ніна Мацяш.

Потым у змаганне за імя Калесніка ўступіў праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Фінансавую аснову прэміі забяспечыў Брэсцкі аблвыканкам.

І вось сёлета менавіта Ніну Мацяш вырашыў пасмяротна ўзнагародзіць сваёй прэміяй Брэсцкі аблвыканкам.

Лёс “недзяржаўнай” прэміі імя Ўладзіміра Калесніка, паводле інфармацыі Еўрарадыё, вырашыцца на сходзе пісьменнікаў 23 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі